У дзяржаўных аптэках Гродна зніклі тэсты на цяжарнасць
– “Тэстаў пакуль што няма на складзе, але чаму так здарылася, мы не ведаем, – распавялі “ТС” у адной з аптэк па вуліцы Ажэшкі.
– Калі яны з’явяцца, мы таксама не ведаем, бо не займаемся закупкамі. Але мы і самі хвалюемся, бо гэта даволі хадавы тавар”.
Дарэчы, беларускія фармацэўтычныя кампаніі тэсты на цяжарнасць не вырабляюць.
Таму, магчыма, знікненне звязана з павышэннем коштаў на імпартныя тавары.
У камерцыйных аптэках горада тэсты на цяжаранасць пакуль ёсць. Іх адрасы можна даведацца па тэлефоне 180.