З лістапада паедзем па новых коштах

|

Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на БЕЛТА, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць самастойна ўсталёўваюць тарыфы на перавозкі ў маршрутках на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку з улікам кан’юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%.

 

Павялічваецца таксама кошт праяздных білетаў. Калі яшчэ 31 кастрычніка праяздны на аўтобус і тралейбус можна было набыць за 41 тыс. рублёў, то ад заўтра ён абыйдзецца ў 56 500 руб.

 

Папярэдняе падаражанне коштаў на праезд адбылося ў Гродна ў пачатку верасня.

 

У параўнанні з пачаткам года кошт талончыка на праезд у гарадскім транспарце вырас у Гродна больш як у два разы (у студзені талончык каштаваў 500 руб.).