Гродна: кіно, тэатар, цырк

|

Аўтары – гродзенскія гісторыкі Віктар Саяпін і Таццяна Касатая, прадстаўляюць чытачам гісторыю відовішчаў у Гродне апошніх двух стагоддзяў.

 

Таццяна Касатая:

–          Кніга прысвечана гісторыі атракцый у Гродне, папулярных масавых прадстаўленняў: гісторыі лялечнага тэатру, кінатэатраў, цырку ад іх з’яўлення і да 90-ых гадоў 20 стагоддзя.

Цырк і сінематограф у Гродне развіваліся паралельна.

Некаторыя фільмы ў 10-ых гадах 20 стагоддзя паказвалі ў цырку.

Дарэчы пра гродзенскі цырк увогуле ніхто ніколі не пісаў, многія гродзенцы не ведаюць, што ён быў у горадзе.

Кніга мае каля 80 старонак.

Большая частка працы зробленая безумоўна Віктарам Саяпіным.


Выданне багата аздоблена фотаздымкамі.

Некаторыя з іх унікальныя, раней нідзе не публікаваліся: здымкі газет, афіш 30-ых гадоў, фотаздымкі артыстаў.

 

Набыць кнігу  “Гродна: кіно, тэатар, цырк”  можна будзе падчас прэзентацыі і ў гродзенскіх кнігарнях.

Пачатак прэзентацыі  ў 18 гадзін.

 

Фота з сайта http://vgr.by