Міжнародная канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест” пройдзе ў Гродне ў чацьвёрты раз

|

Сёлета яна адбудзецца 5-6 лістапада пройдзе ў будынку Беларускага Інстытута правазнаўства.

Даклады падрыхтавалі больш за 20 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Расіі.

 

Адзін з арганізатараў канферэнцыі прафесар Алесь Смалянчук:

 

Праблематыка канферэнцыі кожны год крыху змяняецца, хаця нязменна прысутнічае эпоха ВКЛ.

Склалася даследчыцкая група, якая вывучае гісторыю дзяржаўных судовых установаў.

У гэтым накірунку сёлета ўмацоўваюцца антрапалагічныя аспекты, спроба прадставіць партрэты: даследванне Віталя Галубовіча пра Грамнічныя соймікі Гарадзенскага павета, Уладзіміра Падалінскага (Калектыўны партрэт гарадзенскага земскага суда  ў канцы XVI–пачатку XVII ст.

Падымаецца цэлы шэраг новых тэмаў: сацыяльная гісторыя, штодзённае жыццё Гародні 19- пачатку 20 стагоддзя, тэма медыцыны, розныя бакі жыцця шматнацыянальнага горада. Абсалютна важная недаследаваная тэма прастытуцыі.


Вельмі цікавы, думаю, будзе даклад Іны Соркінай “Культура памяці Гродна другой паловы ХІХ ст.”,  прысвечаны гістарчнай палітыцы гарадскіх органаў улады.

Мне здаецца, упершыню на канферэнцыі прагучыць тэма пажара канца 19 стагоддзя, калі фактычна была знішчана палова горада…

Думаю, будзе вельмі  цікавым  паведамленне  знакамітага беларускага даследчыка Алега ДзярновічаАпрычонасць Гародні: соцыя-культурны статус Гародні ў гісторыі сярэднявечнай Беларусі “.


Хочацца як мага больш людзей запрасіць на канферэнцыю.

Праграму канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест” глядзіце тут.

 

Па выніках канферэнцыі традыцыйна будзе выдадзены зборнік рэфератаў яе ўдзельнікаў.

Кніга выйдзе напрыканцы зімы.

 

Ідэя штогадовага правядзення «Гарадзенскага палімсесту» ўзнікла ў незалежнай навуковай грамадскасці Гродна ў адказ на так званую «экскаватарную рэканструкцыю» гістарычнага цэнтра горада.

Праз навуковую канферэнцыю яе ініцыятары хочуць прыцягнуць увагу гродзенцаў да праблем гісторыі горада і захавання ягонай гісторыка-культурнай спадчыны.

 

Канферэнцыя адбудзецца па адрасе: вул.Маставая, 39.

Пачатак 5 лістапада ў 9 гадзін.

 

Фота з сайта http://old.euroradio.fm