Гарадзенскі аэраклуб пад пагрозай закрыцця
Сярод іх – парушэнне правілаў арэнды замацаваных за клубам памяшканняў і адсутнасць кантролю з боку гарадзенскага фонда дзяржмаёмасці.
Падставай для праверкі сталі шматлікія парушэнні бяспекі падчас скокаў з парашутам, якія цягам апошніх гадоў прывялі да некалькіх няшчасных выпадкаў.
Так, у 2010 годзе, на святочным выступленні парашутыст падчас прызямлення сутыкнуўся з гледачамі, якія атрымалі пашкоджанні.
alt=”Image 17380″ >
У 2011 годзе ўжо самі парашутысты неаднойчы атрымлівалі траўмы.
Прадстаўнікі клуба кажуць, што выяўленыя памылкі будуць выпраўленыя, аднак парашутысты заўважаюць, што падобнае можа паўтарыцца, бо ў клуба на дадзены момант вельмі зношаная матэрыяльная база, а перад скаычком ладзяцца толькі так званыя хуткія інструктажы, з-за чаго няшчасныя выпадкі могуць паўтарацца.
Гарадзенскі аэраклуб як грамадскае аб’яднанне існуе на базе старога аэрапорта каля возера Юбілейнае непадалёк ад Гродна ўжо 20 гадоў.
Па выходных тут можна скочыць з парашутам з вышыні 600 м і 3000м.
Апроч гэтага аэраклуб мае два паветраных шары, на якіх за грошы можна пакатацца.
Фота з сайта http://www.jumpby.narod.ru/