З Брэста ў Гродна праз Белавежскую пушчу за дзве гадзіны

7 лістапада афіцыйна адчыніцца новая траса, якая, агінаючы Белавежскую пушчу, злучыла Брэст і Гродна. Новую дарогу пабудавалі ў рэкордныя тэрміны за паўтара года.

Агульны аб’ём інвестыцый у праект склаў па стане на сярэдзіну 2010 года каля 331 мільярда рублёў.

Агульная працягласць дарогі складае каля 230 км, новы ўчастак — каля 200.

Якасць трасы не горшая, чым у Германіі.

 

alt=”Image 17395″ >

 

«Ідэальна роўнае пакрыццё, выдатная ілюмінацыя святлоадбівальнікамі, яркая разметка, абсталяваныя пляцоўкі для адпачынку».

На непасрэднай адлегласці ад трасы амаль не трапляецца населеных пунктаў, што дазваляе скараціць час у дарозе.

 

Мінусы — дарога надзвычай звілістая, мае шмат закругленняў; на ўсім працягу няма ніводнай АЗС (адна станцыя пакуль будуецца).

 

 

Праходжанне трасы праз пушчу накладае адбітак на афармленне.

У месцах найбольш верагоднага выхаду на дарогу дзікай жывёлы траса ў вялікай колькасці абсталяваная адмысловымі падземнымі пераходамі.

Прыпыначныя пункты для адпачынку маюць назвы мясцовых звяроў.

Напрыклад, пляцоўка адпачынку «Воўк».

 

 

Адной з адметнасцяў новай дарогі з’яўляецца яе невялікі ўчастак у вёсцы Лыскава Пружанскага раёна. Насупраць Траецкага касцёла ХІХ ст. сучасную трасу на некалькі метраў перарывае старая брукаванка.