У гродзенскім інтэрнаце загарэўся ноўтбук

|

Абышлося без ахвяр, хаця з-за дыму супрацоўнікі МНС эвакуявалі 50 чалавек.

Галоўны спецыяліст Цэнтра прапаганды і навучання пры Гродзенскім абласным упраўленні МНС Вадзім Хатэнка:

–          Выпадак даволі рэдкі.

Па папярэдняй версіі, сам кампутар быў выключаны, але ў сетку застаўся ўключаны адаптар. Ён ляжаў на ложку, ды яшчэ і накрыты коўдрай.

Хутчэй за ўсё адаптар вельмі моцна нагрэўся.

Калі б ён знаходзіўся на стале ці на падлозе, пажару б не здарылася.

Але зыходзячы з дому, электрапрыборы неабходна выключаць з сеткі.

Сёлета ў Гродне гэта трэці пажар у інтэрнаце.

 

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці здарылася 852 пажары, на якіх знойдзены 96 загінулых.

З-за парушэнняў правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў  загінулі 3 чалавекі.

135 пажараў здарыліся з-за непаладак з электрычнасцю:  кароткіх замыканняў, няспраўных побытавых прыбораў, перагрузак у сетцы, пашкоджанняў праводкі і г.д.

Найбольшая колькасць загінулых на пажарах – 58 чалавек – ахвяры неасцярожнага палення.

 

Фота з сайта http://112.by