“Мой маніфест – не быць скотам!”

|

На радзіме гурт залічаны ў так званы “чорны спіс” і не мае магчымасці выступаць на роднай сцэне. Да таго ж адносна заяў Сяргея Міхалка праводзіцца пракурорская праверка на прадмет абразы прэзідэнта. Аднак усе гэтыя падзеі не перашкаджаюць гурту гастраляваць па суседніх краінах з праграмай “Грай!”. Яна складаецца з прэзентацыі новага альбому “Весёлые картинки”, y якую ўваходзяць і старыя песні гурта.

 

Кіеўскія аматары “Ляпісаў” здзівілі гурт аншлагам. Больш за 3 тысячы чалавек прыйшло паслухаць “забаронены” гурт. Канцэрт распачаўся толькі пасля таго, як усе жадаючыя запоўнілі залю, амаль на гадзіну пазней.

 

alt=”Image 17404″ >

 

Адразу ж са з’яўленнем гурта на сцэне зала “ўзарвалася” і пачала спяваць разам з Міхалком. Прэзентацыя песень суправаджалася вершаванымі уступамі. Не магла не парадаваць музыкаў прысутнасць у залі беларускіх прыхільнікаў іх творчасці з бел-чырвона-белымі сцягамі. Толькі за мяжой можна пачуць “Belarus Freedom” і скандзіраваць “Жыве Беларусь!”

 

Свобода приходит нагая,

Бросая на сердце цветы.

И мы с нею в ногу шагаем,

Беседуя с небом на ты.

Мы воины, строго ударим,

Мечами по гордым щитам.

Да будет народ государем!

Навсегда! Здесь и там!”

 


Ружовыя акуляры by twojstyl

 

З цікавостак варта адзначыць выкананне “Ляпісамі” кавера “Наркомани на городі” украінскага гурта “Брати Гадюкіни”.

 

 

Хіт “Грай” Сяргей Міхалок прэзентаваў словамі Купалы:

 

“Дарэмна сьвістамі нагаек

Застрашыць хочуць тыраны,

Нагнаўшы чорных соцень шаек,

Акулі рукі ў кайданы,-

Душой я вольны чалавек,

І гэткім буду цэлы век!..”

 

Завяршальнай прагучала песня “Не быць скотам!”, якая не трапіла ў альбом.

 

Рознымі спосабамі можна карыстацца ў барацьбе з ворагамі. Мы для гэтага выкарыстоўваем камунікацыю, – гаворыць Міхалок.

 

 

 

Фота Ігара Канановіча