З пачатку года ў Гродзенскай вобласці на цукровы дыябет захварэлі 1903 чалавекі
Загадчыца дыспансера паведаміла “ТС”:
– Зрабіць экспрэс-аналіз усе жадаючыя змогуць 11 і 14 лістапада з 8 да 13 гадзін.
Гэта зойме некалькі секунд.
Калі ўзровень цукру будзе павышаны, адразу ж можна будзе атрымаць кансультацыю спецыяліста.
Гэтую акцыю мы ладзім трэці год запар.
У першы год да нас звярнуліся 60 чалавек, у мінулы год, калі рэклама была меншай – каля трыццаці.
Колькасць хворых на цукровы дыябет у Гродзенскай вобласці павялічваецца з кожным годам.
Па статыстыцы эндакрыналагічнага дыспансера ў 2008 годзе на ўліку з гэтай хваробай стаялі 20332 жыхары Гродзенскай вобласці (8101 гродзенец), з іх 2210 чалавек былі зарэгістраваныя ўпершыню.
У 2009 годзе колькасць хворых павялічылася да 21769 чалавек (8660 гродзенцаў), 2537 хворых ( з іх 946 гродзенцаў) упершыню даведаліся пра свой дыягназ.
У 2010 годзе на ўліку налічвалася ўжо 23002 хворых на цукровы дыябет, сярод якіх – 9288 жыхароў Гродна.
2391 чалавек зарэгістраваны ўпершыню.
За 9 месяцаў гэтага году колькасць зарэгістраваных хворых у абласным эндакрыналагічным дыспансеры павялічылася яшчэ на 1903 чалавекі.
На сёння на ўліку стаяць 24756 чалавек.
Сусветны дзень Дыябету адзначаецца 14 лістапада.
У Гродне хворыя на дыябет сёлета аб’ядналіся ў грамадскую арганізацыю.