Гродзенец выдаваў сябе за тэрарыста
Мужчына звярнуўся ў міліцыю з заявай, што ён завербаваны невядомымі для падрыву газапроваду ў Віцебскай вобласці.
За тэракт яму нібыта паабяцалі 50 тысяч долараў.
Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй у хуткім часе раскрылі падман, а заадно і мінулыя злачынствы “тэрарыста”.
У студзені ён пазычыў 3 тысячы долараў у знаёмай.
Праз некалькі месяцаў, больш за 2,3 мільёны рублёў узяў у іншый гродзенкі нібыта для хабару чыноўнікам жыллёвага аддзела райвыканкаму (жанчына спадзявалася вырашыць пытанне з пастаноўкай на чаргу для будаўніцтва жылля).
Наступная ахвяра махляра – гродзенец, які перадаў яму “на развіццё бізнесу” 4 мільёны рублёў і 1200 долараў.
Вяршыняй кар’еры махляра стала заява пра вярбоўку тэрарыстамі.
У выніку супраць яго распачата некалькі крымінальных справаў.
Псіхічны стан злачынцы ацэняць медыкі.
Паводле http://uvd.grodno.by