Гісторыя навяртання св. Губерта ў ляльках і карцінах

|

Гаспадыня галерэі Марыля Мацко сумесна з выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка” падрыхтавалі наведнікам шэраг цікавостак. На пачатку адкрыцця артысты лялечнага тэатра паказалі невялікае тэатралізаванае прадстаўленне, у якім распавядалася гісторыя навяртання св. Губерта.

 

 

 

 

Пасля сп. Марыля прывітала мастакоў-удзельнікаў выставы, якія атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў. З вітальным словам таксама выступіў пробашч касцёла айцоў францішканаў кс. Юзаф Макарчык, які адзначыў, што мастацтва – самы надзейны шлях да сваёй гісторыі і традыцыі.

 

 

 

Сярод гарадзенцаў рознага ўзросту мы правялі апытанне “Хто такі Св. Губерт?” Большасць апытаных нічога не змаглі адказаць, некалькі чалавек згадалі, што гэта апякун паляўнічых. Толькі некалькі чалавек сталага ўзросту сказалі некалькі словаў пра гродзенскі герб і яго сувязь са св. Губертам.

 

alt=”Image 17453″ >

 

Здымкі Алесі Бяленік