“Гарадзенскі палімсест” забаранілі

|

Планавалася, што канферэнцыя пройдзе 5-6 лістапада ў Беларускім інстытуце правазнаўства. У ёй мелі прыняць ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі і Польшы.

Сітуацыю пракаментаваў Эдвард Дмухоўскі, сябар выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская Бібліятэка”, аднаго з арганізатараў канферэнцыі:

 

Канферэнцыю забаранілі па званку міністра адукаціі. Я лічу гэта абсурдам, маразмам. Гэтая ўлада свядома раскалвае на сваіх і чужых па сваім забабонам. Рабіць лямант і вэрхал наконт гэтай ініцыятывы – я не разумею.

 

Серыя канферэнцый стала сваеасаблівым адказам навукоўцаў на так званую «экскаватарную рэканструкцыю» гістарычнага цэнтра горада. У 2008-2010 гадах адбыліся тры каферэнцыі прысвечаныя праблемам гісторыі Гродна і захавання ягонай гісторыка-культурнай спадчыны. Па іх выніках былі надрукаваны зборнікі навуковых матэрыялаў.

Канферэнцыя ў горадзе ўсё ж такі адбудзецца. Адна з незалежных арганізацый прадставіла памяшканне і заўтра, як і планавалася, у ёй прымуць удзел гісторыкі з розных кропак Беларусі, Росіі і Польшчы.

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-100. Пачатак у 9.00

З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.