Качагар, які спаліў дачку і ўнука, атрымаў 21 год турмы

|

Жыхар вёскі Монькавічы Мастоўскага раёна падпаліў уласны дом амаль 2 гады таму.

На той момант у хаце адпачывалі жонка падпальшчыка, дачка з зяцем, унук і сын нявестай.

Пасварыйшыся напярэдадні з сям’ёй, хранічны алкаголік, які неаднаразова пагражаў родным падпалам, выканаў сваю пагрозу.

 

Забойца разліў і падпаліў бензін у пакоі, дзе спалі ягоная дачка і ўнук.

Жанчына загінула ў сне, а яе 9-гадовы сын прачнуўся і, да таго, як страціў прытомнасць, клікаў маму.

Другое вогнішча дзядуля развёў у калідоры каля кухні – гэта перакрыла людзям выйсце з дому.

Мужчына спачатку  сцвярджаў, што бензін выпадкова ўспыхнуў ад цыгарэты, калі ён распальваў ацяпляльны кацёл, пасля,- што выпадкова ўкінуў запалку ў бак бензапілы.

Аб тым, што ў доме знаходзяцца яго блізкія, 50-гадовы качагар нібыта не ведаў.

Экпертыза аднак вызначыла, што пажар распачаўся адразу ў некалькіх месцах.

Сам падпальшчык, які быў нападпітку, не пацярпеў.

Падпальшчыку было прад’яўлена абвінавачванне ў наўмысным забойстве двух чалавек і замаху на забойства яшчэ чатырох.