“Гараднічанка” захавала шансы на працяг барацьбы за еўрапейскі Кубак Кубкаў

|

Гэтая каманда з’яўляецца моцным серадняком іспанскага чэмпіянату, рэйтынг якога нашмат перавышае ўзровень беларускага першынства.  У сувязі з гэтым многія эксперты прагназавалі буйную паразу “Гараднічанкі” у першай сустрэчы, якая праходзіла 5 лістапада на пляцоўцы суперніц.

 

Дзяўчаты Сяргея Камбура, аднак, саступілі іспанкам мінімальна з лікам 28:30. Самымі выніковымі ў складзе гарадзенак сталі Наталля Васілеўская (8 галоў) і Юлія Булава (5 галоў).

 

Сустрэча ў адказ пройдзе 12 лістапада ў Гродна.

>

 

На здымку: гэтыя іспанскія дзяўчаты завітаюць хутка ў Гродна.

 

Фота з афіцыйнага сайта “Сагунта”