Доўгажыхароў у Беларусі паменела

|

Гродзенская вобласць па колькасці доўгажыхароў застаецца ў лідэрах.

Хаця і ў нас штогод менее людзей, старэйшых за 100 гадоў.

 

На 1 кастрычніка, паведамляе БелТА, на Гродзеншчыне 134 чалавекі пражылі больш за стагоддзе.

У 2010 годзе у Гродзенскай вобласці было 153 доўгажыхары, у красавіку 2009 года – 150.

 

Другую пазіцыю ў геранталагічным рэйтынгу займае Мінская вобласць – 87 чалавек (летась – 106, у пазамінулым годзе – 114), на трэцім месцы – Брэсцкая – 82 чалавекі (88 у мінулым годзе, у пазамінулым – 102), на чацьвёртым – Гомельская вобласць, дзе пражывае 76 (летась было 85 чалавек) доўгажыхароў, на пятым – Віцебская – 66 (летась – 72).

На Магілёўшчыне доўгажыхароў усяго 60 (летась – 68).

У Мінску жывуць 55 чалавек, старэйшых за 100 гадоў.