Бізнесмены выплочваюць грошы ў бюджэт і чакаюць памілавання
Для гэтага бізнесмены вяртаюць бюджэту даўгі і звяртаюцца ў Адміністрацыю прэзідэнта з хадайніцтвам аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.
Такой магчымасцю скарыстаўся лідскі прадпрымальнік, які ўхіляўся ад падаткаў, прымаючы накладныя з непраўдзівымі звесткамі.
Накладныя на паступленне для рэалізацыі марскіх кантэйнераў афармляліся ад імя лжэпрадпрымальніцкіх структур: ПТУП “Бочбуд”, ПТУП “РуметКом” і іншых.
Бізнесмен цалкам прызнаў віну, выплаціў дзяржаве 93,9 мільёнаў рублёў (сума недаатрыманых падаткаў) і звярнуўся з хадайніцтвам у Адміністрацыю прэзідэнта.
Просьба была задаволена і крымінальная справа ў дачыненні прадпрымальніка спыненая.
З аналагічным хадайніцтвам звярнуўся і кіраўнік фірмы, якая пераплаўляла лом каляровых і чорных металаў.
Гендырэктар фірмы пры дапамозе калегі ўхіляўся ад уплаты падаткаў: яны таксама прадстаўлялі ў бухгалтэрыю падробныя дакументы аформленыя ад імя лжэпрадпрымальніцкіх структур з Баранавіч і Мінска.
Страты дзяржавы ў гэтым выпадку ацэнены ў 383 мільёны рублёў.
Гэтыя грошы бізнесмены ўжо выплацілі і цяпер спадзяюцца на спыненне крымінальнай справы.
На сёння на разглядзе ў Камітэце дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці знаходзіцца пяць справаў, да фігурантаў якіх можа быць прыменены артыкул аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.