Максіма Губарэвіча падазраюць у хуліганстве (Абноўлена)

Увечары 10 лістапада ў хаце ў актывіста адбыўся ператрус.

 

Справа гэтая распачалася яшчэ ў жніўні, калі, паводле сведчанняў аднаго з ахоўнікаў, 3 актывісты збілі яго каля офісу партыі БНФ у Мінску.

 

Распавядае Максім Губарэвіч:

 

-25 кастрычніка павінна сканчаўся двухмесячны тэрмін, пасля якога справа павінна была быць спынена. Ад хлопцаў, з якімі я праходжу па гэтай справе, я даведаўся, што справа часова прыпынена.


Аднак у мінулую пятніцу мне дадому прыйшла папера на стандартным бланку, на якой было напісана, што дадзеная справа адноўлена. Што далей будзе па гэтай справе – цяжка сказаць.


У Мінску па гэтай справе ўжо выклікалі ў якасці сведак 20 сябраў сойму БНФ. Выклікалі іх “заднім чыслом” спачатку лістамі на ўправу БНФ, затым патрабавалі запыт у кіраўніка партыі БНФ на гэтых 20 чалавек.


Усю гэтыю справу я лічу грамадскім ўціскам на сябраў БНФ. Усё гэта перашкаджае нам займацца грамадскай дзейнасцю.


Паводле Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь хлопцам пагражае пазбаўленне волі (артыкул “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”).

Да справы апроч Максіма Губарэвіча прыцягнуты Сяржук Семянюк і Алесь Каліта.