Вакол Свяцкага палацу вырубаюць дрэвы
Цяпер гэтыя старыя дрэвы пачалі вырубаць.
Распавядае краязнаўца Ігар Лапеха:
–Да рэканструкцыі парка ў Свяцку існуюць 2 падыходы.
Першы – гэта знесці ўсё і па новай аднавіць кампазіцыю 18 стагоддзя.
Другі – гэта згадзіцца з тым, што старыя дрэвы выраслі і перайшлі ў разрад каштоўнасцяў.
Згадзіцеся, што турысту лепш адпачыць пад старымі вялізнымі дрэвамі , чым пад маладымі нядаўна пасаджанымі.
Некаторыя дрэвы насамрэч можна спіліць.
Да прыкладу туевую алею, якая засланяе выгляд палацу і на яе месцы аднавіць так званы “італьянскі сад”.
Туі, што пасаджаныя між дамбаў, на маю думку пасаджаныя не да месца.
За возерам таксама трэба прарэжваць насаджэнні, якія раней былі паркам, а зараз выглядаюць як проста лесанасаджэнні.
Аднак там трэба пакінуць старую таполю.
Галоўная праблема ў гэтым парку ў тым, што гарамадскасць не інфармуецца аб тым, што там адбываецца.
Няма у СМІ інфармацыі пра тое, якая там вядзецца праца, і таму грамадскасць з большага надумвае сабе сама.
На дадзены момант былы палац у Свяцку і комплекс вакол яго перайшлі ва ўласнасць санаторыя “Азёрны” , які, у сваю чаргу, да нядаўняга часу належыў Нацыянальнаму Банку Рэспублікі Беларусь.