У Гродне адзначылі Сусветны дзень КВЗ

|

Традыцыя  святкавання паходзіць з 2001 года, калі нязменны кіраўнік КВЗ Аляксандр Маслякоў прапанаваў адзначаць дзень першага выхаду КВЗ як “Міжнародны дзень КВЗ”.

 

На Гарадзеншчыне гэтае свята і першыя  турніры КВЗ звязаны са з’яўленнем прафесійнай каманды гарадзенскага ўніверсітэта “Янкі”.

 

Да 2002 года яна прадстаўляла горад у турніры вышэйшай лігі беларускага КВЗ.

 

Пазней ў Гродне з’явілася яшчэ некалькі каманд.

Зараз гульні ў горадзе над Нёманам ладзяцца прыкладна раз на 2 месяцы. Напрыканцы снежня гарадзенцаў чакае фінал гарадзенскай лігі  КВЗ, якая звычайна адбываецца пры поўнай глядацкай зале філармоніі.

 

Распавядае Юры Сегіневіч адзін з нязменных вядучых гарадзенскага КВЗ:

Я стаў КВЗшнікам выпадкова, як і шмат хто. Увесь свой творчы шлях быў у камандзе “Янкі”, якой сёлета спаўняецца 15 год. А чаму я сыйшоў з КВЗ – дык усё банальна – хочацца есці.


Пакінуць  гэты лад жыцця атрымліваецца мала ў каго, усё роўна калісці пацягне назад. Да сённяшняга часу маю дачыненне да Гарадзенскай Лігі КВЗ, але ўжо як сябра журы і рэдактар.


КВЗ менавіта ў гэтым сезоне гарадзенскай лігі перажывае цяжкі час змены пакаленняў. Які лёс чакае гэты рух – залежыць ад гуляючых сёлета каманд і тых, хто заявіцца на наступны сезон.


Каманды “Янкі” , “ДеПо”, “Терешковой 28”, “Дезерт Игл” – гэта ўжо гісторыя, добрая, але гісторыя. А светлая будучыня гарадзенскага КВЗ наперадзе.