Гродзенка загінула па дарозе на працу

|

Дзьве жанчыны накіроўваліся на працу і пераходзілі вуліцу Лізы Чыйкінай насупраць фабрыкі “Дынама” па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

 

Кіроўца-таксіст на “Сітраэне”, які рухаўся па левай крайняй паласе, убачыўшы жанчын, прытармазіў.

У гэты момант у “Сітраэн”  уехаў спадарожны “Мерседэс”, а “Аудзі-А6”, што  ішла па скрайняй правай паласе,  знесла жанчын, працягнуўшы іх на капоце каля 10 метраў.

 

З цяжкімі траўмамі пацярпелых даставілі ў бальніцу.

Траўмы 55-гадовай жанчыны аказаліся несумяшчальнымі з жыццём.

За здароўе яе 53-гадовай калегі  змагаюцца дактары.

 

Кіроўца, які збіў пешаходаў, нічога зразумелага патлумачыць не змог.

Ён атрымаў пасведчанне кіроўцы крыху больш за год таму.

Сёння сеў за руль, каб падвезці жонку ў паліклініку.

Мужчына – інвалід з дзяцінства, замест левай рукі мае пратэз.

 

Паводле http://gaigrodno.by