Крышталёвая ноч –ніколі больш
У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года па ўсёй Германіі адбыліся жыдоўскія пагромы.
У тую ноч былі разбітыя вітрыны больш чым сямі тысяч крам, разгромленыя сотні жылых дамоў габрэяў, разрабаваныя больш за 250 сінагог.
Каля сотні габрэяў былі забітыя, некалькі сотняў параненыя і больш за тры тысячы высланыя ў канцэнтрацыйныя лагеры.
На ўспамін тых падзей па ўсёй Еўропе у гэтыя дні праходзіць асветніцкі тыдзень “Крышталёвая ноч – ніколі болей”
У Гродне падчас фашысцкай акупацыі было створана 2 гета: у старым габрэйскім раёне недалёка ад Старога Замку і ў раёне Скідзельскага рынку, каля 29 тысяч габрэяў былі забітыя.
Частку з іх вывезлі ў вёску Калбасіна, дзе ўтрымлівалі ў нечалавечых умовах, а пасля забілі альбо вывезлі для знішчэння ў іншыя гарады.
Пры ліквідацыі галоўнага гарадзенскага гета ў 1943 годзе большасць гарадзенскіх габрэяў адправілі на смерць у Асвенцым – фашысцкую фабрыку Смерці.
Падчас прэзентацыі “Нататніка з гродзенскага гета” , адзін з былых вязняў гарадзенскага гета Георгій Хасід распавядаў гісторіі здзекаў над габрэямі фашысцкіх акупантаў і мясцовага насельніцтва.
“Я спадзяюся, што падобнага больш ніколі не паўторыцца” – кажа сённяшнім гарадзенцам Георгій Хасід.