У нядзелю зменіцца расклад цягнікоў з Кузніцы да Гродна
У нядзелю змены закрануць і гарадзенцаў, якія плануюць увечары вяртанне ў Беларусь праз Кузьніцу.
Цягнік Беласток – Сувалкі ў гэты дзень адправіцца не ў 20.40, як цяпер, а ў 21.35. У сувязі з гэтым перанесена і адпраўленне цягніка з Саколкі да Кузьніцы (з 21.22 на 22.17). У сваю чаргу апошні цягнік з Кузьніцы на Гродна ад’едзе не ў 22.25, а ў 23.23 па польскім часе.
Змены ў руху цягнікоў з Беластока ў бок Варшавы і ў іншых кірунках на 11-13 лістапада можна паглядзець тут.
На здымку: кожны прыезд цягніка з Кузьніцы ў Гродна суправаджаецца масавым забегам да месца праходжання памежнага кантролю.
Фота Rzeczpospolita