У Гродне зносяць “гусарскі” дом
Гэты будынак вядомы як “гусарскі дом”.
Па словах гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча, ён быў адным з першых даходных дамоў у Гродне.
“Гусарскім” яго называлі з-за вясёлага кантынгенту, які тут пражываў у 30-я гады мінулага стагоддзя.
Гаспадыня будынка – пані Марыся – жыла непадалёк, у доме, які пасля яе смерці быў знесены гарадскімі ўладамі.
Апошнія 30 гадоў у доме была забароненая прапіска новых жыхароў, а тыя, хто там жыў, даўно “сядзелі на чамаданах”, чакаючы пераезду.
Нядаўна яны дачакаліся кватэр з фонду сацыяльнага жылля ў пабудаваным “Гроднажылбудам” доме.
alt=”Image 17564″ >
Распавядае Юрый, адзін з жыхароў:
–У гэтым доме мы жывем даволі даўно.
Сам будынак 1938 году пабудовы і рамонт ў ім быў хіба 20 год таму.
Гарачая вада – з газавай калонкі, сумесны санвузел…
Зараз нам далі кватэру ў новапабудаваным доме на перакрыжаванні Шчорса і Касцюшкі, што ў 5 хвілінах хады ад аўтавакзалу.
Мы рады, што пераязджаем у новую кватэру.