У Гродне абрабавалі прыбіральню
Дзякуючы гэтаму, крадзеж удалося раскрыць раней, чым аб ім даведаліся гаспадары скрадзеных рэчаў.
Гэтым вечарам злодзеі вячэралі ў бары на Фолюшы.
Падазрэнняў не выклікалі, разлічыліся па рахунку і сышлі.
А перад гэтым наведалі прыбіральню, дзе прыхапілі электрасушылку і два дазатары для мыла.
Сведкаў пры гэтым не было і адміністратар бара даведалася пра крадзеж з прыбіральні ад міліцыянераў.
Электрасушылку і дазатары яны знайшлі ў заплечніку аднаго з злодзеяў.
Супраць іх распачатая крымінальная справа па ч.2 арт. 205 “Крадзеш, здзейснены групай асобаў”.
Паводле http://uvd.grodno.by