У Гродне Народнага Сходу не будзе

Юры Істомін:

Мы маем дамову паміж  арганізацыямі, што сходу ў тым фармаце, які быў  8-га кастрычніка, не будзе.

Той сход не дасягнуў запланаваных мэтаў і задач, і не было 100% ахопу насельніцтва горада.

10-15 тысяч ўлётак , што запрашалі гарадзенцаў на мінулы народны Сход не было дастаткова.

На дадзены момант няма сэнсу праводзіць масавыя народныя Сходы.


Па інфармацыі намесніка кіраўніка партыі “Справядлівы Свет” па Гродзеншчыне Паўла Станеўскага падобная акцыя мае сэнс,  калі яе ладзіць у дварах і падымаць пытанні  мясцовага самакіравання на месцах.

Мы будзем ладзіць падобныя акцыі на мясцовасці, але не гэтым разам” – кажа Павел Станеўскі.

 

Юры Істомін працягвае :

Можа прадстаўнікі партыі Справядлівы Свет больш інфармаваныя і маюць іншыя інфармацыйныя крыніцы, аднак я лічу, што гэтым разам ладзіць народны Сход немэтазгодна.

У мінулы раз мы недапрацавалі, і гэтым разам не было ніводнай улёткі , якая б інфармавала жыхароў горада пра Народны Сход.

Няма гэтым разам комплекснага падыходу ла мерапрыемства.


Затое 24 лістапада АГП зладзіць у Гродне партыйнае мерапрыемства.

 

Падчас яго мы плануем азнаёміць нашых прыхільнікаў з антыкрызіснай праграмай партыі, якую прадставіць  Яраслаў Раманчук.

Апроч таго, спадар Карбалевіч зробіць прэзентацыю кнігі “Палітычная біяграфія Лукашэнкі – кажа Юры Істомін (на здымку).

 

Сайт  Народнага Сходу паведамляе, што найбліжэйшая  акцыя адбудзецца, як і планавалася, 12 лістапада ў тых жа месцах, дзе праходзілі першыя сходы.

Гэтым разам за выключэннем  Гродна.