Дзеці разбурылі вясковыя могілкі
У пятніцу, 11 лістапада, жыхары вёскі Гнезна Ваўкавыскага раёна былі ашаломленыя надзвычайным здарэннем.
Напярэдадні ноччу невядомыя разбурылі пахаванні на мясцовых могілках.
Як сведчыць адзін з жыхароў вёскі, на магілах разбіты ўсе шкляныя лампады, пашкоджаныя агароджы і помнікі, на свежых магілах выдраныя крыжы, а таксама разваленыя надмагільныя ўзгорачкі.
Супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС, якія прыехалі на месца здарэння, «па гарачых слядах» выявілі вінаватых.
Вандаламі аказаліся трое дзяцей, старэйшаму з якіх усяго толькі 11 гадоў.
Паколькі дзеці не дасягнулі ўзросту, з якога настае крымiнальная адказнасць, крымінальная справа па факце вандалізму распачатая не будзе.
За ўчынак непаўналетніх у адміністрацыйным парадку адкажуць іх бацькі. Жыхары Гнезна ж парадкавалі магілы продкаў да позняга вечара.
Паводле region4.by