У Гродне адбыўся першы выяздны КУ-мітап
Удзел у сустрэчы брала каля 50 гарадзенцаў. Сваім досведам ў сферы онлайн – медыя падзяліліся рэдактары Вікторыя Навумава (партал Pro-Fashion.by), Валерый Асіпчык і Рыгор Пятровіч Белка (Newsbelarus.net), Ганна Пазняк і Вольга Капачэня (Kyky.org).
Вікторыя Навумава (рэдактар і стваральнік моднага партала Pro-Fashion.by):
– Яшчэ на пачатку сваёй журналісцкай дзейнасці я зразумела: каб прыцягнуць чытача да сваіх матэрыялаў, трэба как табе самаму было цікава тое, што ты пішаш. А калі няма такога выдання, для якога табе хацелася б пісаць – ствары яго сам. Я пачынала амаль што з нуля, а зараз на партале Pro-Fashion.by ужо 3 адміністратары і каля 10 аўтараў.
Вольга Капачэня (Kyky.org):
– Калі толькі пачалі з’яўляцца онлайн СМІ, то на гэтых сайтах было столькі ўсялякіх розных наваротаў! Зараз сітуацыя іншая, бо ўсё ідзе ў бок спрашчэння.
Трэба памятаць, што ў Інтэрнэце людзі не любяць чытаць шмат. Таму онлайн- медыі павінны быць візуалізаваныя: кароткі, але інфарматыўны тэкст разам з фота ці відэа.
Аб феномене фэйкавых навін у сучаснай медыяпрасторы распавялі Валерый Асіпчык і Рыгор Пятровіч Белка – рэдактары праекту псеўданавін. Рэсурс публікуе навіны па матывах рэчаіснасці, але з непрыкрытай іроніяй і гумарам.
>
Інфармацыйным партнёрам Мітапу ў Гродна з’яўляўся “Твой стыль”.
Пасля Гродна арганізатары мітапа плануюць наведацца і ў іншыя беларускія гарады.
Фота аўтара