Два гродзенцы скралі 700 кг кавуноў

|

Маладыя людзі ў адну з начэй выпівалі, адпачывалі ў зале гральных аўтаматаў, а пасля выйшлі прайсціся.

Тут і ўбачылі фургон прадпрымальніка з замком на дзвярах.

У фургоне захоўваліся кавуны, якімі ўдзень тут жа гандлявалі.

 

Сябры лёгка зламалі замок і, нікім не заўважаныя, пачалі выносіць кавуны.

Праз некалькі дзесяткаў хвілін усё, што было ў фургоне, злодзеі перанеслі праз дарогу і прыхавалі ў траве.

 

Затым з дапамогай напаўзнаёмага кіроўцы скразеныя кавуны хлопцы развезлі па дамах.

Прыхапіўшы пару кавуноў, сябры вярнуліся туды, дзе пачыналі вечар.

 

Ніхто не бачыў, як злодзеі кралі кавуны, затое знайшлося шмат сведкаў, якія бачылі, як сябры іх елі.

Гэта дапамагло міліцыі выйсці на злачынцаў.

 

Крымінальная справа ў дачыненні іх распачатая па ч.2 арт.205 КК “Крадзёж, здзейснены групай асоб”.

Частка скрадзенага вернутая.

 

Паводле http://uvd.grodno.by