Беларусаў будуць вучыць энергазберажэнню

|

Такім чынам урад хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, выкарыстання энергазберагальных прыбораў, навучыць  эканомнаму побыту, сфармаваць псіхалогію ашчаднасці.

Для гэтага міністэрствы ЖКГ, прамысловасці, энергетыкі, інфармацыі, аблвыканкамы, грамадскія арганізацыі цягам месяца будуць ладзіць семінары, конкурсы, акцыі, прэс-канферэнцыі.

 

Але абсалютную большасць беларусаў эканоміць вучаць не тэматычныя мерапрыемствы, а павелічэнне коштаў на ваду, святло і цяпло.

Нагадаем, з 1 лістапада дзейнічаюць новыя тарыфы на святло і цеплавую энергію.

Тарыфы на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння павысіліся прыкладна на 9% (з 49333 да 53,773 рублёў за Гкал).

Прыкладна на 7% больш у снежні давядзецца заплаціць за спажытую ў лістападзе электраэнергію (у кастрычніку электраэнергія ўжо даражэла на 15%).