Сямён Шапіра паўтары гадзіны адказваў на тэлефанаванні гродзенцаў

|

Пасля размоваў з жыхарамі вобласці Сямён Шапіра пагутарыў з журналістамі.

 

Са словаў старшыні аблвыканкаму, у Гродзенскай вобласці праблемы з станам дарог сапраўды ёсць, нават у Гродне яшчэ засталося каля 160 км гравійных дарог, аднак дарогі будуюцца і рамантуюцца.

 

У кожным райцэнтры ствараюцца камісіі, якія абследуюць вуліцы і жылыя аб’екты і ствараюць спіс чарговасці правядзення рамонту.

Гэтыя спісы павінны публікавацца ў СМІ, каб людзі ведалі, калі адрамантуюць “іх” дарогу і ў іх “не было жадання … прасіць у губернатара адрамантаваць іх дарогу раней”.

Старшыня аблвыканкаму паведаміў аб добраўпарадкаванні  15 дваравых тэрыторый у раёне вуліц Паповіча, Брыкеля.

 

Сярод важных аб’ектаў, якія чакаюць завяршэння – унутраная кальцавая дарога, будаўніцтва новай лядовай пляцоўкі, рамонт чыгуначнага вакзала, прывакзальнай плошчы і г.д.

У 2012 годзе будуць рамантавацца кінатэатр “Усход”, тэатр лялек, філармонія, ДК тэкстыльшчыкаў, ГДК.

 

Фота з сайта http://www.dzr.by