Дабрачынная акцыя Дзіцячага хоспісу
У час акцыі прадстаўнікі хоспіса, гарадзенскага малочнага завода і святар Сергій наведаюць 10 сем’яў, у якіх выхоўваюцца цяжка і невылечна хворыя дзеці.
Бацькам і дзецям раскажуць пра традыцыі свята, будзе арганізаваны малебен.
Для хворых дзяцей і іх сем’яў – гэта цудоўная магчымасць адчуць сваю прыналежнасць да вялікага свята, даведацца больш пра тое, якія існуюць каноны святкавання, прыемна пабавіць час у кампаніі дабразычлівых людзей.
Фота з архіву “Гродзенскага Дзіцячага хоспісу”.