Парэшткі 47 салдат Першай сусветнай вайны перапахаваныя ў Гродзенскім раёне

|

Інфармацыя пра  пахаванне пашукавікі атрымалі ад мясцовых жыхароў.

 

Знойдзеныя падчас раскопак пагоны, нацельныя крыжыкі, гузікі сведчаць аб тым, што загінулыя сапраўды былі расійскімі салдатамі.

Ацалеў памятны медаль “300 гадоў дому Раманавых”, іконка-ладанка, фрагменты пагон.

У зоне Сапоцкіна ў лютым-сакавіку 1915 года вяліся жорсткія баі з кейзераўскімі войскамі.

Тады загінулі тысячы рускіх салдат.

 

Перапахаваныя парэшткі хутчэй за ўсё належаць салдатам 336-га Чалябінскага пехотнага палка.

Імёны загінулых высветліць не атрымалася.

 

Гродзенскі гісторык, аўтар першага пуцяводніка па Гродзенскай крэпасці Дзмітрый Люцік:

 

– Хутчэй за ўсё гэтыя парэшткі з Рацічаў.


336-ты Чалябінскі полк удзельнічаў у атаках вышыні 100.3 сажані (213 метраў) перад в.Рацічы.

Гэта крэпасная пазіцыя крэпасці Гродна. Яе аддалі немцам фактычна без бою, а пасля больш за 2 тыдні штурмавалі гэтую вышыню з адных і тых жа пазіцый.

А немцы паставілі кулямёты і гарматы і расстрэльвалі рускіх салдат.


Рускія палкі змяняліся адзін за адным: калі страты былі вельмі вялікія – прысылалі наступны полк.

Чалябінскі полк далучыўся да баёў дзесьці ў сярэдзіне.

У атаках толькі 26 лютага батальён 336-га палка згубіў 120 салдат і 2 афіцэраў.


У пахаваннях у Рацічах (прыкладна ў 150 метрах ад шашы) салдаты ляжаць проста слаямі.

На разумею толькі, чаму іх не перапахавалі ў тым жа самым месцы?

Калі толькі дзеля таго, каб не перашкаджаць раскопкам…

 

У Рацічах – практычна адзіныя ўсім вядомыя і напэўна самыя вялікія пахаванні рускіх салдат часоў Першай сусветнай вайны ў Гродзенскай вобласці.

Нямецкіх пахаванняў захаваліся сотні: пасля сканчэння вайны немцы плацілі польскаму ўраду грошы, і ў 20-ыя гады на магілах былі зробленыя пліты ў форме крыжа.

Яны захаваліся і дагэтуль.

А драўляныя крыжы, якія калісці стаялі на рускіх магілах, даўно згнілі.

Мясцовыя жыхары часам кажуць, што ў тым ці  іншым месцы засталіся пахаванні рускіх салдат, але, падобна, мала каго гэта цікавіць.

 

Фота з сайта http://ctv.by