Калі няма часу хварэць зімой
Вось некаторыя з іх:
Вакцынацыя
Вакцына – гэта моцна паслабленыя ці забітыя ўзбуджальнікі інфекцыйных хваробаў, пры ўвядзенні якіх у арганізме выпрацоўваюцца абаронныя механізмы – імунітэт.
Калі імунітэт на вакцыну выпрацуецца, то пры сутыкненні з інфекцыяй ён ужо будзе падрыхтаваны да яе атакі. Лепш, калі вакцына будзе ўтрымліваць у сабе ўзбуджальнікі некалькіх відаў захворвання, тады імунітэт выпрацуецца на большую колькасць інфекцый.
Трэба толькі памятаць, што вакцына павінна быць уведзена пры адсутнасці бягучых захворванняў і за 2-3 месяцы да мяркуемай эпідэміі, інакш імунітэт не паспее выпрацавацца.
Аб асартыменце вакцын, паказаннях ды парадку іх увядзення падрабязней можна даведацца ў паліклініцы па месцы жыхарства.
Закальванне
Для тых, хто вакцыніравацца не жадае, можна паспрабаваць умацаваць свой імунітэт закальваннем. Сутнасць закальвання заключаецца ў тым, што дзякуючы яму арганізм прыстасоўваецца да больш шырокага дыяпазону неспрыяльных знешніх умоў.
Спосабы закальвання звязаныя з паветранымі і воднымі працэдурамі, але асноўны прынцып – гэта паступовасць павелічэння закаляючых фактараў, сістэматычнасць і працягласць іх прымянення.
Пры закальванні абавязкова трэба ўлічваць індывідуальныя ўласцівасці арганізму.
Не лішнім будзе спалучэнне закальвання з гімнастыкай і фізічнымі практыкаваннямі.
Рацыён
Спажыванне сбалансаванай і разнастайнай ежы, багатай на вітаміны альбо полівітамінныя прэпараты таксама дапамагае захаваць здароўе.
Найбольш важны вітамін С.
Ён здольны спецыфічна ўплываць на абаронныя сілы арганізму і павышаць імунітэт.
Многім па сваіх смакавых якасцях не пасуюць часнык і цыбуля, але яны ўтрымліваюць у сваім складзе фітанцыды, якія забіваюць мікробаў.
Прагулкі
Падчас эпідэмій належыць пазбягаць месцаў, у каторых адначасова знаходзіцца шмат людзей.
Калі надаецца магчымасць – лепш прайсціся пешшу 1-2 прыпынкі, чым ехаць у аўтобусе.
Добры настрой і ўсмешкі
Паніжаюць імунітэт нервовыя перагрузкі, моцныя стрэсы ды дэпрэсія.
Як іх пазбегнуць, распавяла Анастасія Багай, магістр псіхалагічных навук:
– Калі ў нас атрымаецца дамагчыся таго, каб канцэнтрацыя і рэлаксацыя зрабіліся асноўнай часткай нашага жыцця, то паступова мы зробімся больш ураўнаважанымі і будзем больш спакойна рэагаваць на стрэсагенныя фактары.
Памятайце, мы ў стане свядома ўздзейнічаць на тыя ці іншыя працэсы, што адбываюцца ў арганізме і аднавіць канструктыўнасць у думках і ўчынках.
Што для гэтага неабходна рабіць?
– У першую чаргу, трэба разабрацца ў сабе, у тым, што адбываецца.
Знайсці сілы для барацьбы з складанымі абставінамі дапаможа падтрымка блізкіх людзей.
Абсалютна любы чалавек здольны да супрацьстаяння разбуральнаму дзеянню абставін на псіхіку і здароўе. І без усялякага ўжывання алкаголю і нікатыну!
Ці ёсць спосабы не патрапіць у дэпрэсію?
– Лепшая прафілактыка дэпрэсііі – здаровы лад жыцця і – перш за ўсё – нармальны сон.
Абавязкова трэба навучыцца раслабляцца, адпачываць, знайсці захапленне, якое б вас поўнасцю паглынула!
Калі чалавек заняты любімай справай, то часу на змрочныя думкі не застаецца.
Знайдзіце тое, што вам па густу, і чым можна зняцца ў вольны ад працы ці вучобы час. Гэта можа быць усё, што заўгодна – вынаходніцтва новых рэцэптаў, фатаграфія, канструяванне самалётаў!
Актыўныя спартыўныя практыкаванні павышаюць агульны тонус, падымаюць настрой.
Як знайсці вольны час?
– Пры сучасным ладзе жыцця многія людзі сапраўды не хочуць браць адпачынак, бо хочуць зарабіць больш грошай.
Але гэта няправільна – з гадамі назапашваецца стомленасць, ад гэтага пакутуе наша здароўе, з’яўляецца апатыя.
Умейце знаходзіць час для самога сябе!
Ну а калі хтосці ўжо ў дэпрэсіі?
– Каб самастойна пазбавіцца ад дэпрэсіі – галоўнае мець жаданне і сілу волі.
Вучыцеся пераадольваць сябе, не замыкацца і не думаць зноў і зноў аб сваіх праблемах.
Як толькі пачынаюць адольваць негатыўныя думкі – хуценька пераключайце ўвагу на што-небудзь прыемнае.
Падсумуем: быць здаровым – гэта значыць быць патрэбным, займацца любімай справай, кантактаваць з прыемнымі людзьмі, хадзіць на цікавыя мерапрыемствы і атрымліваць асалоду ад жыцця.
Быць здаровым – гэта значыць жыць.
Беражыце сябе.
Здымкі з сайтаў http://vkrt.com, http://medpravda.com