Майстар-класы па традыцыйных рамёствах, спевах і танцах у Гродне

|

У пятніцу сябры моладзевай арганізацыі, якая займаецца вывучэннем і папулярызацыяй беларускіх традыцый, сустрэнуцца са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (12.30, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 309), з вучнямі ліцэя №1 і сярэдняй школы №28 (14.00, БЛК, 21, аўд.105).

У гэты ж дзень у Палацы творчасці дзяцей і моладзі пройдзе майстар-клас па традыцыйным строі, на якім усіх ахвотных навучаць выкройваць і шыць кашулі.

Майстар-клас адбудзецца па адрасе Каложскі парк 1, аўд.104 з 18 да 21 гадзіны.

 

Жэня, адна з гродзенскіх арганізатарак мерапрыемства:

Калі маеце, з сабой можна прынесці льняную тканіну (белы шчыльны лён), якую папярэдне неабходна папраць і адпрасаваць. Можна будзе адразу раскраіць кашулю.

Калі не – не страшна, можна будзе паглядзець, запісаць, запомніць – паўтарыць будзе нескладана.

 

У суботу Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашае гродзенцаў ажно на тры майстар-класы:

З 12 да 13.50 – майстар-клас па традыцыйным строі: ткацтва паясоў (Палац творчасці дзяцей і моладзі, аўд. 104). Сюды варта ўзяць два клубкі кантрастнай шэрсці, але, калі няма, – прыходзьце проста паглядзець.

 

З 14.00 да 15.50 – майстар-клас па народных спевах (там жа).

З 16.00 да 19.00 – беларускія народныя танцы пад дуду (аўд. 302).

З сваёй дудой прыедзе слонімец Яўген Барышнікаў.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Арганізатары: СЭТ, Суполка беларускай культуры (Гродна).

Кантактныя тэлефоны 029 7837215 (Яўгенія), 029 8680250 (Наста).