Пераможцы “Alma mater” атрымалі дыпломы, вазы і абанементы ў клуб

|

Другое месца атрымаў Факультэт эканомікі і каравання, трэцяе – Фізіка-тэхнічны факультэт, чацьвёртае – Факультэт гісторыі і сацыялогіі

 

За першае месца студэнты атрымалі дыпломы, вазы і абанементы ў клуб Alpha Centauri.

 

Сваё стаўленне да ідэі правядзення “Alma mater” выказалі студэнткі аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Ліза Панамарова і Марына Панасевіч:

Праводзіць падобныя мерапрыемствы канешне ж неабходна, таму што яны даюць шанец моладзі праявіць сябе ў творчым плане.

Акрамя таго, “Alma mater” – гэта не проста конкурс талентаў, гэта яшчэ і выдатная магчымасць выказаць сваю любоў факультэту, пазнаёміцца з новымі людзьмі.


Ці не перашкаджае ўдзел у конкурсе вучыцца, і як да гэтага ставяцца выкладчыкі?


З-за вялікай колькасі рэпетыцый мы не паспяваем своечасова выконваць план навучання, але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы ўсё ж задаволеныя сваёй працай.

Тым больш, што дэканы нашых факультэтаў нас падтрымліваюць і, калі што, просяць за нас у выкладчыкаў.

 

Фота з сайта http://grsu.by