Назар Шэгда: Каб быць паспяховым прамоўторам – патрэбна інтуіцыя!
“Клубная кар’ера” Назара пачалася каля 7 год таму, калі яму было 19-ць пасля таго, як ён з сябрамі арганізаваў удалую факультэцкую вечарынку. Далей, кажа Назар, усё неяк закруцілася само па сабе.
– Якія плюсы і мінусы Вы бачыце ў сваёй працы?
– Сярод бясспрэчных плюсаў: цікавая разнастайная справа, шмат прыгожых і вясёлых людзей побач, зносіны, свабодны графік працы. Ну а мінусы… калі свята становіцца працай, то і само паняцце “свята” знікае.
– З якімі цяжкасцямі сустракаюцца зараз арганізатары вечарынак?
– Зараз галоўная праблема – гэта абмежаваныя бюджэты. Акрамя таго, цяжка выдумляць нешта кардынальна новае, плюс ўзмоцненая канкурэнцыя паміж клубамі таксама дае пра сябе знаць. Да таго ж, час ад часу з’яўляюцца нейкія незразумелыя чуткі, хтосьці нават зайздросціць, толькі вось я не зусім разумею прычын для такіх паводзінаў.
– Як Вы знаходзіце ідэі для тэм вечарынак?
– Тут мноства спосабаў. Напрыклад, зносіны з людзьмi. Пры размове з некаторымі з іх часам узнікаюць вельмі нават цікавыя ідэі. Вядома ж, крыніцай інфармацыі з’яўляецца інтэрнэт. Бывае такое, што нешта прысніцца можа. Ідэі могуць ўзнікнуць і пры паступленні прапаноў на розныя выступы, пасля займальных падарожжаў. Тут можна пералічваць бясконца!
align=”left” >- Якія ў Вас інтарэсы акрамя промоўтерства?
– Фатаграфія, падарожжы і кіно. Яшчэ зносіны з неардынарнымі людзьмі з цікавымі лёсамі.
-Як ставяцца да Вашай працы блізкія?
– Мае блізкія лічаць гэты занятак несур’ёзным і вельмі шкодным для далейшага асабістага жыцця. Усе вакол хочуць сталасці і спакою.
Мала хто мяне падтрымлівае ў маім выбары.
– Вы працуеце толькі ў клубе, ці маеце таксама якую-небудзь «дзённую» працу?
-Раней была вельмі блізкая работа да маёй «начной» працы – гэта сфера маркетынгу. Потым вырашыў узяць творчы адпачынак, але ён нешта зацягнуўся …. Цяпер, быццам бы, і ёсць нейкі вольны час, але займацца чымсьці, да чаго не ляжыць душа, мне не хочацца. Але часам усплываюць невялікія праекты, якія рэалізуюцца днём.
– Каб стаць прамоўтэрам, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек?
– Я лічу, што ў кожнага гэтыя якасці свае. На мой погляд, трэба проста любіць тое, што робіш! Кажуць, гэта творчая праца ў чыстым выглядзе, але гэта не так – тут важна яшчэ, як мінімум, не грэбаваць элементарнымі эканамічнымі законамі, бо ёсць выдаткі і ёсць выручка, ёсць рызыкі і ёсць нормы рызыкі, за межы якіх выходзіць нельга, у тым ліку і “здаровая” канкурэнцыя.
Трэба шмат размаўляць і любіць зносіны як натуральны працэс. Але трэба яшчэ і валодаць інтуіцыяй, уменнямі планаваць дзейнасць так, каб яна была паспяховай!