Націснулі на тормаз?

|

 – Мы ладзім гэты фэстываль трэці год запар і да нас ніколі не было прэтэнзій. А зараз гарадзенскія ўлады чамусці дазволу на правядзенне мерапрымества не даюць – здзіўляецца адзін з арганізатараў байк-фэсту, да якога “Твой Стыль” звярнуўся па каментар.

Фэстываль традыцыйна планавалася зладзіць на тэрыторыі дзіцячага летніка “Купалінка”.

Апроч моташоў гасцей чакала відовішчная шоў-праграма.

Мінулагодні байк-фэст у Гродне па рашэнні Беларускай асацыяцыі мотаклубаў быў прызнаны лепшым мотафэстывалем Беларусі 2008 г.

Гэты факт, аднак, не зрабіў вялікага ўражання на гарадзенскія ўлады.

Магчыма, прычынай гэтага з’яўляюцца чатыры аварыі ў час мінулагодняга гарадзенскага байк-фэсту “Хавайся ў бульбу”.

Адзін з удзельнікаў гэтых здарэнняў патрапіў тады ў рэанімацыю.

Фота: prosto-free.livejournal.com