Віктар Саяпін: гарадзенскія плошчы яшчэ адкрыюць свае таямніцы.

|

“Гісторыя гарадзенскіх плошчаў” была прэзентавана ва ўтульным памяшканні гарадзенскай галерэі “У майстра”.

 

Спадар Віктар распавёў, што ў гэтай кнізе чытач можа ўбачыць гісторыю развіцця плошчаў Савецкай і Леніна, Прывакзальнай і Савецкіх памежнікаў:

 

–       Плошча Савецкіх Памежнікаў – такая назва ў жыхароў гораду да сённяшняга часу не прыжылася – кажа краязнаўца.

Большасць жыхароў да сённяшняга часу называюць яе Калгаснай, таму што тут быў калгасны рынак, а да гэтага – у 20-ыя гады мінулага стагоддзя – Беластоцкі рынак,– распавядае краязнаўца.

 

Кніга будзе цікава аматарам гарадзенскай даўніцы і  гісторыі.

Выданне ўпрыгожана вялікай колькасцю фатаздымкаў.

–       Іх больш за 100 з калекцый 12 гарадзенскіх краязнаўцаў, – кажа аўтар.

У кнізе ён раскрывае сакрэт пабудовы будынка палаца культуры тэкстыльшчыкаў: у горадзе ходзіць легенда, што палац размешчаны задам наперад.

 

Аднак Віктар Саяпін гэта абвяргае:

Я ведаю з першакрыніцы –  размаўляў  калісці з прарабам.

Ён – гэты палац,  не развёрнуты – проста будаўнікоў прасілі адысці ад пабудовы будынка ў стылі “сталінскі ампір”.

Яны выканалі гэтую просьбу і пазбавілі будынак тых вычварэскіх дабудоў, якія былі першапачатковы намаляваны ў плане.

 

alt=”Image 17741″ >