Нацыянальны статыстычны камітэт высвятліў, ад чаго паміраюць беларусы
У працаздольным узросце ў студзені-верасні памерлі 24,7 тысячы беларусаў – практычна кожны чацьвёрты памерлы.
З іх ад хваробаў сістэмы крывазвароту памерлі 32,2%, ад прычын, не звязаных з хваробамі – 28,7%.
Агульная колькасць смярцей працаздольнага насельніцтва ад знешніх прычын зменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году на 6,8%.
У тым ліку ад выпадковых патапленняў – на 52,6%, самагубстваў – на 18,4%, выпадковых атручванняў алкаголем – на 2,5%.
Затое павялічылася колькасць загінулых у няшчасных выпадках, звязаных з транспартнымі сродкамі – на 4,9%.
На 12,4% больш людзей у Беларусі памірала ад хваробаў органаў стрававання, затое на 7,8% менш ад хваробаў органаў дыхання, на 2,3% менш – ад новаўтварэнняў.
Фота з сайта http://picasaweb.google.com