“Autorsong”: перапляценне графікі і музыкі

|

У гісторыі мастацтва цяжка знайсці прыклад такога сінтэзу, калі б спалучаліся адначасова розныя віды мастацтва. Цікава, што ў працэсе працы творцы знаходзіліся на далёкай адлегласці адзін ад аднаго.

 

 

На твары Валянціны заўважнае задавальненне ад уласна зробленай працы, але разам з тым і стомленасць. Гэта і нядзіўна, бо праца заняла ў Валянціны шмат часу. Акрамя таго, падчас падрыхтоўкі праекта Валянціна паспела вывучыць польскую мову і зрабіла на ёй подпісы на сваіх працах.

 

 

Мастачка сціпла хаваецца за падараванымі кветкамі, а пасля заканчэння ўрачыстага адкрыцця распавядае:

 

Упершыню я ўбачыла Марэка ў 2006 годзе па тэлевізары і адразу ж закахалася. Мы выпадкова сустрэліся і пазнаёміліся толькі праз некалькі гадоў. Я вельмі люблю Марэка як музыканта і адчуваю яго на адлегласці , таму мне вельмі лёгка з ім працаваць. Гэты чалавек асаблівы і вельмі тэленавіты.

 

На пытанне, адкуль ідзе натхненне, Валянціна адказвае:

 

Ідэі я бяру адтуль, – і паказвае ўверх.

 

Знаёмства гарадзенцаў з Марэкам Галонзкам пачалося ў 2009 годзе, калі ён быў куратарам аднаго з праектаў разам з Сапоцкай галерэяй. Гродзенская выставачная зала паехала ў Польшчу прадстаўляць трох гарадзенскіх мастакоў. Сярод іх была і Вялянціна Шоба. Менавіта тады госці з Гародні ўпершыню сустрэлі Марэка і пазнаёміліся з ім як з выдатным музыкам. Пасля, калі Марэк быў у Гародні, то наведаў гарадзенскія майстэрні. У адной з іх мастак і ўбачыў працы Валянціны Шобы.

 

Годам раней ужо ладзілася выстава Валянціны і Марэка. Тады яна называлася “Лісты аб каханні і смерці”. Зараз супрацоўніцтва творцаў працягваецца. Як кажа сама Валянціна, можна дасягнуць немагчымага, проста аднойчы працягнуўшы адзін аднаму руку. Гэта выстава толькі пачатак праекта. Наступны прыпынак для прац Валянціны – Сувалкі. Зараз рыхтуецца дыск Марэка.

 

З адкрыццём творцаў віншавалі сябры, прыхільнікі творчасці і прадстаўнікі ўладаў. Генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч таксама падзякаваў за цікавую выставу.

 

 

Напрыканцы адкрыцця Марэк разам са сваім гуртам, у якім граюць і два яго сыны, заспяваў некалькі песень. Валянціна ахвотна прытантанцоўвала непадалёк.

 

 

alt=”Image 17786″ >

 

Здымкі аўтара