У мэтах эканоміі ў Гродне адключаюць ліхтары
Як распавёў галоўны інжэнер “Гарсвету” Аляксандр Трафімовіч, пасля павышэння тарыфаў на электрычнасць гарадскія ўлады рэкамендавалі адключыць усе лішнія ліхтары.
Такіх аказалася амаль паўтысячы, пры гэтым усе нормы па асвятленні горада выкананыя.
У начны перыяд, з 10 гадзін вечара да 6 раніцы, у горадзе працуе толькі кожны трэці ліхтар.
Праўда, у гэты прамежак часу не эканомяць на асвятленні на пешаходных пераходах і перакрыжаваннях, там усё гарыць у поўным аб’ёме.
У будні ўжо з 6 гадзін раніцы ліхтары пачынаюць працаваць у звычайным рэжыме да светлай пары дня.
У выходныя начны графік працягваецца, пакуль не развіднее.
Фота з сайта http://ya-pavlova.livejournal.com