Новыя прэтэндэнты ў спіс сусветнай культурнай спадчыны
Як паведамляе БЕЛТА, адпаведныя дасье на гэтыя помнікі рыхтуюцца ў Міністэрстве культуры Беларусі.
На экспертызе Цэнтра сусветнай спадчыны ЮНЭСКА знаходзіцца зараз і распрацаванае беларускімі і польскімі спецыялістамі дасье “Аўгустоўскі канал – твор чалавека і прыроды”.
У спіс ЮНЭСКА ўключаныя Белавежская пушча (1992), замкавы комплекс Мір у Карэліцкім раёне (2000), геадэзічная дуга Струвэ на тэрыторыі Брестцкай і Гарадзенскай вабл. (2005) і архітэктурна-культурны комплекс рэзыдэнцыі роду Радзівілаў у Нясвіжы (2005).
На здымку: царква Святога Міхаіла Арханёла ў Сынкавічах (Зэльвенскі раён).
Фота: radzima.org