Пажар пашкодзіў нядаўна адрамантаваную гродзенскую лазню
alt=”Image 17827″ >
Печ у парылцы тапілася ў аўтаматычным рэжыме ўсю ноч.
Раніцай істапнік заўважыў узгаранне, паспрабаваў тушыць сам, але нічога не атрымалася.
Камяні раскаліліся да 650 градусаў.
Супрацоўнікі лазні выклікалі выратавальнікаў, і праз 15 хвілін пажар быў патушаны.
Наведнікаў у лазні не было, 5 супрацоўнікаў эвакуявалі выратавальнікі.
Папярэдняя прычына пажара – парушэнне правіл эксплуатацыі (перагрэў печы).
Цяпер нядаўна адкрытае пасля рамонту памяшканне чакае новы рамонт.
Жаночае аддзяленне лазні не працуе.
Закопчаныя сцены, столі і вокны будынка.
Паводле Гродзенскага МНС