Адкуль прыйшлі засранцы….
У псіхалогіі ёсць такое паняцце «селектыўнае ўспрыняццё». Характэрызуецца яно тым, што пэўныя людзі заўважаюць і ўспрымаюць тое, што суадносіцца з іх чаканнямі. Цяжарныя жанчыны бачаць цяжарных, людзі ў акулярах – людзей у акулярах. Мне ж апошнім часам усё часцей трапляюць на вочы вось такія карцінкі…Няўжо я гэта хачу бачыць? Здаецца, не.
> |
Першы здымак зроблены на стадыёне электратэхнічнага каледжа. Народ збіраўся паглядзець на графіці-конкурс. Маладыя людзі папівалі піва, палілі цыгарэты. Некаторыя паспелі выпіць ужо дастаткова. Хлапец, відаць, ужо не меў сілаў знайсці прыбіральню і стаў каля першай сцяны, якая была бліжэй.
Гэтая сітуацыя нагадала мне яшчэ адзін вобраз, які я бачыла ў Польшчы ў гаспадарцы па вырошчванні свіней. Там усялякія бегалі – в’етнамскія дэкаратыўныя, ландрасы, уржумскія. Яны не стыдаліся і «спраўляліся», не выбіраючы месцаў. Вось такія паралелі….
Фота аўтаркі