Хто такія люкаманы?

Павал з Гродна збірае выявы люкаў, мае, па яго словах, сціплую калекцыю – каля 40 выяваў:

 

Ідэя збіраць люкі з’явілася падчас вандроўкі ў Калінінград, дзе я быў моцна ўражаны з таго факту, што там на вуліцах захавалася багата старых нямецкіх люкаў з надпісамі “Königsberg”, “Ost Preußen” і іншымі напамінкамі пра дзяржаву, якой даўно не існуе. Таму спачатку я фотаў толькі такія люкі з “артэфактнымі”, анахраністычнымі надпісамі (знайшоў “Marienburg” у Мальбарку, “Magistrat miasta Wilna” ў Вільне і інш.). Ужо потым стаў і проста фотаць люкі з назвамі гарадоў, у якіх даводзілася апынуцца.

 

Самыя мае любімыя выявы — тыя самыя “кёнігсбергскія”, бо з іх усё пачалося, і яны сапраўды “з гісторыяй”, выклікаюць нейкія сентыментальныя пачуцці і развагі пра тое, што, маўляў, краіны, людзей, горада такога ўжо няма, а яны вось засталіся і ляжаць сабе маўкліва пад нагамі гараджан, новых гаспадароў.

 

Родныя і знаёмыя ўжо таксама “падселі” на гэтую тэму, і часам прывозяць мне з вандровак фоткі цікавых лючыкаў. Мэта майго калекцыянавання – папросту зафіксаваць такім нязвыклым чынам памяць пра свае вандроўкі.

 

 

 

alt=”Image 17868″ >

 

 

 

Юля з Рыгі: Захапляцца люкамі я стала зусім нядаўна – усяго пару год. А штуршком сталі выпадкова заўважаныя люкі каля банка – там быў ключ і надпіс Bremen. Пасля гэтага стала звяртаць увагу на люкі і высветліла, што ёсць вельмі цікавыя. Маі здымкі люкаў убачыў мадэратар клуба гЛЮКі і мяне запрасілі ў клуб. Так я“захварэла” люкаманіяй.

 

 

Сёння мне цікава знайсці не толькі люкі з малюнкамі, але і шараговыя, якія адрозніваюцца годам і г.д. Самае вялізнае задавальненне атрымала, калі ў самым цэнтры Рыгі, на самай турыстычнай вуліцы, знайшла адзін з самых старых люкаў горада.

 

 

Але не ўсе люкаманы спыняюцца на фатаграфаванні люкаў. Некаторыя робяцца даследчыкамі. Так, Зміцер Баранаў, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела этнаграфіі Рускага этнаграфічнага музея сцвярджае, што люк – гэта ўваход у свет падземных камунікацый, які асацыюецца з тагасветам і нясе пагрозу чалавеку. Накрыўка люка з’яўляецца памежным знакам, які аддзяляе бачнае і нябачнае, уяўнае і таемнае. Выява на люку (арнамент) вызначае сэнс. Чым прасцей арнамент – кола, квадрат, крыж, сетка, хвалістая рыса – тым складаней яго вызначэнне. Нездарма сярод дзяцей існуе прыкмета, ці забарона – не станавіцца на люк, бо можа здарыцца нешта вельмі жахлівае.

 

Люкаманы параўноўваюць накрыўкі люкаў з манетамі. У кожнай краіны і горада ёсць свае адметныя люкі. Так, у Ірландыі можна сустрэць накрыўкі з кельцкім арнаментам.

 

 

У Японіі люкі – гэта творы мастацтва, якія выступаюць носьбітамі культурнай спадчыны рэгіёна.

 

 

А першы люк з’явіўся яшчэ ў старажытным Рыме, з узнікненнем каналізацыйнай сістэмы. Сучасныя ж люкі – люкі-рэкламныя, люкі-арыенціры, люкі-люстэркі, люкі-помнікі… Люкаманам ёсць што паглядзець і пафатаграфаваць.

 

Тут можна паглядзець падборку люкаў народаў свету.