Моцны вецер нарабіў шкоды на Гродзеншчыне
Як паведаміла “Твайму стылю” прэс-сакратар абласнога упраўлення МНС Наталля Жывалеўская, па аператыўнай інфармацыі на 10 гадзін раніцы, з-за начнога ўраганнага ветру абясточаныя 154 населеныя пункты вобласці, у непрацоўным стане 322 трансфарматарныя падстанцыі.
Зламанымі ветрам дрэвамі ў Гродне пашкоджаны два прыпаркаваных аўтамабіля: у завулку Даватара і на Міра.
Зафіксавана чатыры выпадкі падзення дрэваў на дарогу.
Два з іх ў Гродне: на перакрыжаванні вул.Карбышава і Леніна, на вуліцы Вольгі Соламавай (р-н СШ№20), па адным – у в.Ласосна і ў Астравецкім р-не.
Наступствы гэтых здарэнняў ліквідавалі супрацоўнікі МНС, іншымі ўпалымі дрэвамі, якія не перашкаджаюць руху транспарту, займаюцца камунальныя службы.
У гэтую ноч выратавальнікам давялося змагацца і за чалавечае жыццё.
У вёсцы Дайнава Воранаўскага раёну аказаўся абсточаны канцэнтратар кіслароду (апарат штучнага жыццезабеспячэння), які з 2008 года падтрымлівае жыццё мясцовага жыхара.
У 22.30, пасля спынення падачы электраэнергіі, у раённую бальніцу пазваніла яго маці.
На месца неадкладна выехалі выратавальнікі і брыгада медыкаў.
Канцэнтратар кіслароду для хворага мужчыны 1970-га года нараджэння падключылі да бензагенератара аўтацыстэрны выратавальнікаў.
За паўгадзіны падачу электраэнергіі наладзілі, і пагроза жыццю хворага мінавала.
На ліквідацыі наступстваў стыхіі працуе 101 адзінка тэхнікі Гродзенскіх электрасетак, 247 работнікаў.
alt=”Image 17880″ >
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com