Беларусь хоча хутчэй атрымаць крэдыт на АЭС

|

Адказваючы на пытанне, калі можна чакаць пачатку паступлення 10 мільярдаў даляраў для будаўніцтва беларускай АЭС, намеснік міністра сказаў:

“Яшчэ неабходна прайсці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, пасля гэтага будзе адкрыта фінансаванне.

Будзем прымаць меры, каб аператыўна іх правесці”.

 

Намеснік міністра пацвердзіў намер прыступіць у пачатку года непасрэдна да будаўніцтва АЭС.

Гаворачы пра схему паступлення сродкаў на беларускі рахунак, намеснік міністра энергетыкі адзначыў, што Расія выдаткуе Беларусі дзяржаўны экспартны крэдыт, паступленне такога кшталту грашовых сродкаў мае свой механізм.

 

25 лістапада ў Маскве падпісаныя дакументы аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага экспартнага расійскага крэдыту для будаўніцтва АЭС у памеры да 10 мільярдаў даляраў з выкарыстаннем цягам 10 гадоў і пагашэннем цягам 15 гадоў.

Атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе ўзводзіцца на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці па расійскім праекце АЭС-2006, распрацаваным ААТ “С-Пецярбургскі навукова-даследніцкі  і праекта – канструктарскі інстытут “Атамэнергапраект” (уваходзіць у расійскую дзяржкарпарацыю “Расатам”).

Чакаецца, што першы энергаблок АЭС будзе запушчаны ў 2017 годзе, другі – у 2018-ым.

 

11 кастрычніка бягучага году паміж ЗАТ “Атамбудэкспарт” (Расія) і ГУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” (Беларусь) падпісана кантрактнае пагадненне па будаўніцтве двух энергаблокаў беларускай АЭС.

Генеральны кантракт на будаўніцтва станцыі плануецца падпісаць у першым квартале 2012 года.

Выява з сайта http://www.grodnonews.by