У Гродне пачалася рэканструкцыя дома-музея Максіма Багдановіча

|

Распавядае гарадзенскі  краязнаўца Андрэй Вашкевіч:

 

Існуе некальні версій пра тое, дзе жыў Багдановіч у дзяцінстве.

Найбольш верагодная – ён жыў у іншым будынку на той жа вуліцы, і той будынак быў знесены ў савецкі час.

А гэты будынак зрабілі музеем.

Ён таксама ўяўляе гістарычную каштоўнасць.

Калі ўзяць Новы Свет – менавіта так павінна была выглядаць яго забудова ў 80-90-ыя гады 19 стагоддзя.

 

Сёлета ў траўні святкавалася 25-годдзе стварэння дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродне.

16 траўня 1986 года ў гэтым будынку адкрыўся літаратурны аддзел гісторыка –археалагічнага музея.

 

У 1995-м годдзе ён стаў называцца домам-музеем Багдановіча.

 

Сёння гэта больш за 13 тысяч адзінак экспанатаў, 130 квадратных метраў плошчы, вялікая колькасць  арыгіналаў і незначная колькасць копій.

 

Экспазіцыя мае некалькі залаў: партрэтная галерэя знакамітых людзей; літаратурна-грамадскі рух канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў; гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў.

 

Ёсць чатыры мемарыяльныя пакоі: кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня, а таксама аддзел “Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае”.

Сярод экспанатаў музея – асабістыя рэчы паэта, дакументы, лісты і іншыя рэчы сям’і Багдановічаў, прадметы побыту канца ХIХ – пачатку ХХ ст., пісьмовыя сведчанні грамадскага і літаратурнага жыцця таго часу, літаратурная спадчына паэтаў і празаікаў Гродзеншчыны – М.Васілька, А.Карпюка, В.Быкава, Л.Ялоўчык, Д.Бічэль, Ю.Голуба, А.Пяткевіча і інш.

 

У снежні 2011 года адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Гродзенцаў з нагоды гэтай даты чакае сюрпрыз: канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.