Хакейны “Нёман” трэці раз запар выйграў з буйным лікам

|

Усе тры перамогі гарадзенцы атрымалі на сваёй пляцоўцы. Спачатку быў разгромлены “Магілёў” (7-1).

 

26 лістапада хлопцы Дзмітрыя Краўчанкі разнеслі ўшчэнт абарону наваполацкага “Хіміка-СКА” (10-2).

 

>

 

На гэтым фоне ўчарайшняя параза “Віцебска” з лікам “усяго” 2-5 не падаецца ўжо такой разгромнай.

 

 

Серыя ўдалых гульняў супраць каманд з ніжэйшай часткі турнірнай табліцы яшчэ больш умацавала пазіцыі гарадзенцаў у турнірнай табліцы.

 

1 Гомель 27 64
2 Металург 25 64
3 Нёман 26 62
4 Юнацтва 27 46
5 Шахцёр 26 43
6 Ліда 26 35
7 Магілёў 24 25
8 Ліепаяc Металургc 23 24
9 Хімік-СКА 26 23
10 Брэст 24 19
11 Віцебск 28 18

 

У першым слупку пасля назвы каманд пазначана колькасць згуляных гульняў, а ў другім – набраных у іх ачкоў.

 

Удала ў апошнім туры Адкрытага чэмпіянату краіны згуляла і “Ліда”. Саступаючы 28 лістапада па ходу гульні “Брэсту” 1-3, лідскія хакеісты атрымалі валявую перамогу 4-3.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча