Гродзенскія студэнты ўдзельнічалі ў семінары ў Жыровіцах

|

Сёлетні семінар быў юбілейны – дзесяты.

Арганізатары падрыхтавалі вельмі насычаную праграму.

Першы працоўны дзень пачаўся з вітальнай прамовы рэктара Мінскіх духоўных школ а. Іасафа (на здымку).

Падчас урачыстага адкрыцця семінара было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім медыцынскім універсітэтам і Мінскай духоўнай акадэміяй.

Дзеля гэтага ў Жыровіцы завітаў рэктар медычнага ўніверсітэта В.А.Сняжыцкі.

 

Удзельнікаў мерапрыемства чакала экскурсія па Жыровіцкаму манастыру і праца ў секцыях. А напрыканцы дня – канцэрт, які падрыхтавалі студэнты семінарыі і рэгентскага аддзялення.

 

 

Гасцей парадавалі «зоркі» семінарыі  – рок-групы «Sursum Corda» і «Кампот».

 

 

Другі дзень – праца па секцыях. Заслухана каля 90 дакладаў рознай тэматыкі, ад моладзевых субкультураў  да міфаў пра канец свету ў 2012 годзе.

 

>

 

Значная колькасць дакладаў было прысвечана беларускай мове і беларускай культуры.

 

 

У другой палове дня  ўсе жадаючыя  наведалі царкоўна-археалагічны кабінет Мінскай духоўнай семінарыі, які змяшчае старажытныя абразы і богаслужбовыя кнігі.

 

 

Выкладчык МінДАіС протаіерэй Георгій Рой распавёў удзельнікам семінара пра сэнс і значэнні таінстваў споведзі, прычашчэння і вянчання.

 

Апошні дзень працы семінара пачаўся з нядзельнай службы ў семінарскім храме, пасля чаго кіраўнікамі секцый былі падведзены вынікі працы.

Адзін з арганізатараў, а. Аляксандр, узнагародзіў усіх удзельнікаў дыпломамі, выказаў падзяку гасцям і запрасіў усіх на наступны год.

 

 

А.Аляксандр :

– На гэтым семінары было прадстаўлена шмат дакладаў рознай тэматыкі.

Гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь сапраўды неабыякавая да таго, што адбываецца ў свеце і краіне.

Спадзяемся, што ў наступным годзе жадаючых паўдзельнічаць у студэнцкім з’ездзе стане яшчэ больш.

 

Сваімі ўражаннямі ад семінара з карэспандэнтам “ТС” падзялілася адна з удзельніц – Лідзія:

Я навучаюся ў Магілёўскім універсітэце харчавання. Тут у Жыровіцах упершыню.

Семінар мне вельмі падабаецца. Вакол прыемная атмасфера, дабразычлівыя людзі.


Шчыра кажучы, да гэтага часу я ўяўляла сабе, што семінарысты такія нелюдзімыя, увесь час у малітве.


Аказалася, што гэта вельмі прыемныя людзі, з якімі не цяжка знайсці тэму для размовы.

Я лічу, што семінар – добра сродак, каб ламаць гэтыя стэрэатыпы.

Спадзяюся прыехаць сюды зноў у наступным годзе.

 

 

 

 

 

 

Фота Ганка Марза і Уладзіслаў Гурын